"Змагаецца за жыццё каханай". Што робіць хлопец Лізы, на якую напалі ў Варшаве

На мяжы страты роднага чалавека

На мяжы страты роднага чалавека / pixabay.com

— Мы стэлефаноўваліся сёння і ўчора. Даніла размаўляе як чалавек, які знаходзіцца на мяжы страты роднага чалавека. Гаворыць трошкі заблытана, тым не менш лагічна мысліць, спрабуе дакапацца да сутнасці. Але перад усім ён у шоку.

Так паэтка і журналістка Валярына Кустава апісвае Еўрарадыё стан хлопца беларускай дзяўчыны Лізы, якую згвалтавалі і задушылі ў Варшаве.

Падазраванага аператыўна затрымалі. Яму выстаўленыя абвінавачванні, і, калі яго віна будзе даказаная, яму пагражае 25 гадоў турмы альбо пажыццёвы тэрмін.

Прагноз лекараў па стане самой Лізы — смерць ці вегетатыўны стан. Са слоў Веранікі, у якой атрымалася наладзіць даверлівы кантакт з Данілам, хлопец у гэта верыць не хоча і “як можа, змагаецца за жыцццё каханай”. Каб дапамагчы Лізе, ён арганізаваў дабрачынны збор сродкаў — апошнім часам яна не працавала і не мела медыцынскай страхоўкі. За суткі на рахунак паступіла больш за 82 тысячы долараў. 

“Сума, якую сабралі, уражвае. Перадусім гэта акт вялікай салідарнасці”

— Гэтая гісторыя ўзрушыла ўсю беларускую дыяспару, — кажа Валярына. — Канешне, узнікае шмат пытанняў. Квота збора ў 800 тысяч злотых — яна вельмі вялікая. Але, думаю, што гэта быў такі эмацыйны крок Данілы. Ён любымі спосабамі спрабуе ўратаваць дзяўчыну, хоць прагнозы непазітыўныя. Ліза ў коме.

Верагодна, ён думае пра тое, што грошы спатрэбяцца не толькі на лячэнне і рэабілітацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі