Злодзеі скралі бялізну з рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра інвалідаў

Злодзеі скралі бялізну з рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра інвалідаў

Злодзеі скралі бялізну з рэабілітацыйна-аздараўленчай установы інвалідаў на Брэстчыне.

Як паведамляе сайт Упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, у міліцыю звярнулася дырэктарка рэабілітацыйна-аздараўленчай установы інвалідаў у вёсцы Забалацце.

Жанчына заявіла, што 28 кастрычніка невядомыя, выставіўшы шыбу, абрабавалі яе ўстанову. Здабычай злодзеяў сталі 11 коўдраў і 1 падушка, якія былі ацэненыя ў 3 млн рублёў.

Праваахоўнікі знайшлі злодзеяў. Імі апынуліся беспрацоўныя вяскоўцы 38 і 32 гадоў. Старэйшы з іх 1 лістапада быў затрыманы міліцыянтамі. Скрадзенае праваахоўнікі канфіскавалі.

У дачыненні да мужчынаў была распачата крымінальная справа. За групавы крадзеж ім пагражае да 4 год пазбаўлення волі.

Фота: 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі