Зімовыя шыны і дзіцячыя крэслы стануць абавязковымі

Аляксандр Лукашэнка ўнёс змены і дапаўненні ў свой указ ад 28 лістапада 2005 № 551 "Аб мерах па павышэнню бяспекі дарожнага руху" паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Новым указам, прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай звыш 3,5 тон, а таксама аўтобусах масай да 5 тон. Устанаўліваецца таксама абавязак перавозкі дзяцей да 12 гадоў у легкавым аўтамабілі з выкарыстаннем дзіцячых крэслаў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі. Аднак гэта не будзе датычыць аўтамабіляў-таксі.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. Як адзначае прэс-служба, дакумент накіраваны на павышэнне бяспекі дарожнага руху і ўдасканаленне нормаў Правілаў дарожнага руху з улікам практыкі іх прымянення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі