Жыхары Гомеля дамагліся ад уладаў пераносу дзіцячага гарадка ад аўтатрасы

У Гомелі актывісты грамадзянскай кампаніі "Наш дом" чатыры месяцы дамагаліся ад гарадскіх уладаў пераносу дзіцячай пляцоўкі ад ажыўленай аўтатрасы.
У мікрараёне Мельнікаў Луг дзіцячы гарадок размясцілі адразу за прыпыначным комплексам, на адлегласці не больш як 10 метраў ад праезнай часткі з інтэнсіўным рухам. У ліпені грамадзяне звярнуліся ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна горада са скаргай і ўказалі на неабходнасць пераносу гарадка.

У жніўні актывісты атрымалі адказ з адміністрацыі, у якім зазначана, што ўласніку прыпыначнага комплексу — прыватнаму прадпрымальніку дадзена прадпісанне перанесці гарадок на дваровую тэрыторыю. Але ў верасні паступіў іншы адказ з адміністрацыі — аб тым, што гарадок пераносіць не будуць, бо паступіў сустрэчны зварот жыхароў мікрараёна з просьбай не пераносіць дзіцячую пляцоўку.

Толькі пасля звароту ў ДАІ і Гарвыканкам, актывістам удалося дамагчыся пераносу пляцоўкі. Згодна з рашэннем чыноўнікаў, дзіцячы гарадок мусіць быць перанесены да Новага года.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі