Жыхарку Баранавіцкага раёна асудзілі за забойства немаўля

Брэсцкі абласны суд вынес вырак жыхарцы вёскі Малая Калпяніца, якая забіла ўласнага нованароджанага сына, паведамляе БелаПАН. Згодна з рашэннем суда, яна правядзе восем год у калоніі агульнага рэжыму. 35-гадовая жанчына нарадзіла дзіця ў хляву свайго дома і пакінула немаўля паміраць. Яна была замужам, ужо мела трох малых дзяцей і знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку.  Пра матывы злачынства яна нічога не сказала.

У Брэсцкай вобласці гэта ўжо трэцяя жанчына з 2010 год, якую асуджаюць за забойства свайго дзіця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі