Жыхарка Інгушэціі спрабавала па чужым пашпарце трапіць у ЕС "да каханага"

Жыхарка Інгушэціі спрабавала па чужым пашпарце трапіць у ЕС "да каханага"

Жыхарка Інгушэціі спрабавала па чужым пашпарте трапіць у Польшчу, а адтуль — у Данію, "да каханага". Ёй дапамагаў суайчыннік — жыхар Даніі, з якім яна пазнаёмілася ў інтэрнеце.

31-гадовы малады чалавек спецыяльна прыехаў у Брэст і прывез з Даніі для сваёй "каханай" сапраўдны, але чужы пашпарт на імя іншай грамадзянкі Расіі. Як яму падалося, жанчыны мелі больш-менш падобную знешнасць.

Аднак памежнікі раскусілі закаханых і затрымалі спачатку жанчыну, а пасля і яе напарніка, які прызнаўся ў няздзейсненых планах. “Паслуга” каштавала жыхару Даніі папярэджаннем з дэпартацыяй і забаронай на ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 год.

Дзеянням жанчыны зараз даецца прававая ацэнка. За выкарыстанне загадзя падробленага дакумента ёй пагражае крымінальная адказнасць, паведамляе прэс-служба Брэсцкай памежнай групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі