Жыхара Мастоўскага раёна асудзілі за неаднаразовыя згвалтаванні дачкі

Жыхар Мастоўскага раёна асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за неаднаразовыя згвалтаванні сваёй дачкі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Гродзенскай вобласці.

Злачынныя дзеянні адбываліся цягам некалькіх гадоў: сям’я жыла ў аднапакаёвай кватэры, але ніхто з дарослых нават не здагадваўся, што адбываецца. Дзяўчынка прыходзіла ў школу з сінякамі, была замкнёнай і рассеянай і педагогі не звярталі на гэта ўвагі.

Па дадзеных абласной пракуратуры, неўзабаве пачнуцца суды над двума жыхарамі Лідскага раёна: 34-гадовая жанчына, якая прымушала 12-гадовую дачку займацца прастытуцыяй, а таксама “кліент” — мясцовы фермер. Абодвум пагражаюць вялікія турэмныя тэрміны.

Усяго на Гродзеншчыне за апошнія два гады 52 непаўналетніх былі прызнаныя пацярпелымі ад пасягальніцтваў на палавую недатыкальнасць.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі