Журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута пачнуць судзіць 9 студзеня

Анджэй Пачобут / pap.pl
Анджэй Пачобут / pap.pl

Журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута пачнуць судзіць 9 студзеня 2023-га. Крымінальную справу разгледзіць Гродзенскі абласны суд, піша @bajby. Раней пачатак працэсу прызначаўся на 28 лістапада, але яго адклалі.

Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. З таго часу ён застаецца за кратамі: спачатку ў жодзінскай следчай турме, з траўня — у СІЗА № 1 у Мінску, з верасня — ў СІЗА ў Гродне. Палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Пачобута абвінавацілі ў "распальванні варажнечы па нацыяльнай прыкмеце". Таксама паведамлялася, што яго абвінавацілі ў закліках да санкцый. КДБ дадаў журналіста ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да "тэрарыстычнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі