Жодзінскае “Тарпеда” застаецца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі

Футбалісты жодзінскага “Тарпеда” захавалі за сабой права выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі 2011 года, паведамляе БЕЛТА. Сёння ў сябе дома ў паўторным пераходным матчы падапечныя Сяргея Гурэнкі згулялі ўнічыю 0:0 з мінскім клубам СКВІЧ, які заняў другое месца ў 1-ай лізе нацыянальнага першынства. У першым паядынку гэтых каманд мацнейшымі былі тарпедаўцы — 3:1. Нагадаем, што чэмпіёнам краіны ў сёмы раз ў гісторыі стаў барысаўскі БАТЭ, срэбра заваяваў салігорскі “Шахцёр”, а ўладальнікам бронзы ўпершыню стаў футбольны клуб “Мінск”. Элітны дывізіён пакідае сталічны “Партызан”, якога ў наступным сезоне заменіць пераможца 1-ай лігі “Гомель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі