Зборная Беларусі трэці месяц запар займае 57-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі засталася на 57-м месцы ў жнівеньскім рэйтынг-лісце Міжнароднай федэрацыі футбола, апублікаваным 6 жніўня.
Гэта па-ранейшаум найвышэйшае дасягненне каманды за ўсю яе гісторыю. Колькасць набраных зборнай ачкоў у параўнанні з ліпенем не змянілася - 536. 57-ю пазіцыю ў рэйтынг-лісце беларуская зборная займае трэці месяц запар.

Сярод 53 еўрапейскіх зборных Беларусь - 32-я, сярод зборных краін былога СССР яна ідзе пятай - пасля Расіі, Украіны, Малдовы і Узбекістана.

Адзначым, што ў рэйтынгу ФІФА лідыруе зборная Іспаніі - чэмпіён Еўропы, на другім месцы - Нямеччына, на трэцім - Італія, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі