Завяршыўся 11 тур чэмпіянату Беларусі па футболе

Цэнтральны паядынак прайшоў у Барысаве. Лідэр, БАТЭ, прымаў галоўнага канкурэнта МТЗ-РІПА і выйграў з лікам – 4:3. Пасля гэтага поспеху барысаўчане ўмацавалі лідэрства ў турнірнай табліцы. Мінскае «Дынама» у гасцях падзяліла ачкі з наваполацкім «Нафтанам» – 1:1. «Гомель» у драматычным паядынку абгуляў магілёўскі «Днепр» – 4:3. Гродзенскі «Нёман» узяў верх над жодзінскім «Тарпеда» – 1:0, а мікашэвіцкі «Граніт» разыйшоўся мірам з «Дарыдай» – 1:1. «Смаргонь» прайграла «Віцебску» – 0:3, магілёўскі «Савіт» узяў верх над мінскім «Лакаматывам» – 2:1.

ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі