Замест Крэка Мінск кайфануў ад Ассаі

10 верасня ў мінскі клуб "Рэактар" другі раз прыехаў Ассаі. На гэта раз не ў складзе гурта KREC (Крэк), а як самастойны музыка. Выступ “Ассаі-мьюзік-бэнд” сабраў поўную залу і задаволіў патрабавальную публіку. Па дарозе на канцэрт Ассаі, Еўрарадыё спаткала ультрамодную элегантную дзяўчыну, якая шукала дарогу да «Рэактару». Нічога сабе, падумалі мы. Няўжо Ассаі збірае такую залатую публіку? Як толькі мы зайшлі ў клуб, здагадкі апраўдаліся. Уразіла колькасць інтэлігентнай, свежай і энергічнай публікі. Дарэчы, клуб быў забіты амаль на 100%.

На працягу першага часу на сцэне граў DJ Tonetrack, які выступае разам з “Ассаі-бэндам” падчас іх тура “Восень 2010”. Ад яго музыкі веяла якасцю і душэўнасцю. Твар дыджэя сведчыў пра поўнае музычнае паглыбленне і самааддачу. Ні разу не ўзнікла думкі "Ну калі ж ужо музыкі выйдуць?".

І вось на сцэну выбег бубнач, які не стаў губляць часу, і пачаў падыгрываць дыджэю. А за ім і сам піцерскі бэнд, якога ўжо два гады чакалі ў Мінску. Вось якімі словамі Ассаі адкрыў канцэрт:

“Ассаі-м’юзік-бэнд” у горадзе Мінск! У нас тут быў першы канцэрт і, магчыма, гэта падштурхнула нас далей займацца музыкай. У вось мы зноў прыехалі да вас. Мы рады!”

Вечар лірычна-метафізічнага хіп-хапа распачалі песняй "В точку" з альбома гурта KREC “Фаталіст”. Прыпеў спявала ўся зала, настрой якой цалкам адпавядаў словам песні:

Мне так легко в этом мире, когда минуты множат дороги,
Когда меня не тревожат чужие,
Когда звучат аккорды новых песен,
Когда меня обнимает мой сын, когда мы все вместе.

Узарвала залу песня пра чарнаморскі раман двух лірычных герояў “Южные сны”. Дэльфіны, пустынныя пляжы, вінаград Ізабэла… Некаторыя дзяўчыны праслязіліся. Вядома, лета толькі-толькі мінула!

Праслухаўшы асноўную праграму, галодная публіка здолела ўпрасіць Ассаі выйсці на біс, пасля чаго ён адразу схаваўся ў грымёрцы.

У гэты час Еўрарадыё адшукала аднаго з арганізатараў канцэрта Антона, і распытала пра ягоныя пачуцці і адчуванні:

"Мне вельмі спадабалася. Я прывёў сюды сяброў, якія Ассаі ніколі не чулі, і нават не ведалі, хто гэта такі. Я запэўніваў іх, што ім вельмі спадабаецца. І, сапраўды, яны ў захапленні. Я ўпэўнены, што Лёшы (Ассаі) таксама спадабалася.”

Зусім цвярозая і цалкам адэкватная публіка з задавальненнем падтрымала пазіцыю Антона:

“Усё супер! Малавата, безумоўна, трэкаў, але выступілі добра. Аддача ад публікі вельмі добрая. Яны не былі тут ужо два гады, таму і публіка паводзіла сябе адэкватна. Без пафасу. Як гэта часцяком бывае ў Маскве ці Піцеры. Таму атрымаўся цудоўны канцэрт.”

А вось меркаванне чалавека, які быў на першым канцэрце, і якому ёсць з чым параўнаць:

“Я быў на самым першым канцэрце. Тады было вельмі мала народу. Зараз народу куча. Усім вельмі спадабалася, ўсе ловяць пазітыў. Проста шыкоўна!"

І зноў пазітыў:

“Канцэрт выдатны! Проста супер! Насамрэч, я вельмі люблю KREC і Ассаі. Я ў кайфе проста.”

Афіцыйны сайт бэнда: assai.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі