Замест графіці ўздоўж чыгункі ў Мінску з'явяцца малюнкі студэнтаў

Замест графіці ўздоўж чыгункі ў Мінску з'явяцца малюнкі студэнтаў

Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у аўторак аб'ехаў гарадскія тэрыторыі, прылеглыя да чыгункі. У аб'ездзе прынялі ўдзел кіраўнікі раённых адміністрацый, кіраўніцтва гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, "Мінскзеленбуд", "Гаррамаўтадар" і Мінскага аддзялення чыгункі, перадаюць "Мінск-навіны".

Кухараў заявіў, што размаляваныя платы, гаражы ды іншыя пабудовы ўздоўж чыгункі ў сталіцы прывядуць у парадак. Па яго словах, гэтыя плошчы плануецца аддаць студэнтам-мастакам. Ужо цяпер яны, кажа чыноўнік прымаюць удзел у мастацкім афармленні тых ці іншых збудаванняў уздоўж кальцавой аўтадарогі. Студэнты пагаджаюцца працаваць бясплатна, калі ім даюць ім матэрыялы. Плюсам такой супрацы Кухараў назваў тое, што распісаны студэнтамі будынак ніхто больш не размалёўвае.

Фота: minsknews.by

Замест графіці ўздоўж чыгункі ў Мінску з'явяцца малюнкі студэнтаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі