Зачыніўся клуб "Белая вежа"

Вядомы мінскі клуб "Белая вежа" зачыніўся. Як паведаміла Еўрарадыё адміністратар клуба Алеся, учора быў апошні дзень працы гэтага казіно. Алеся: "Усё, сёння мы ўжо не працуем".

На сайце клуба-казіно, аднак, яшчэ вісяць нявыпраўленыя афішы з анонсамі травеньскіх імпрэзаў.

Прычынай закрыцця "Белай вежы" называюць падвышэнне арэнднай платы ў некалькі разоў. Сайт mixtura.org адзначае, што з закрыццём гэтага клуба знік самы камерцыйна паспяховы забаўляльны цэнтр сталіцы.

Фота — "Белая вежа"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі