Забойцы Ленана чарговы раз адмовілі ў вызваленні

Забойца Джона Ленана (John Lennon) застанецца за кратамі яшчэ на два гады.  Суд адмовіў Марку Дэвіду Чэпмэну (Mark David Chapman) у яго шостым хадайніцтве аб датэрміновым вызваленні. Наступны раз падаць прашэнне Чэпмэн здолее ў жніўні 2012 года.

Удзельнікі камісіі па ўмоўна-датэрміновым вызваленні назвалі ў якасці прычыны адмовы «непавагу да нормаў сучаснага грамадства і да святыні чалавечага жыцця», якое ён прадэманстраваў падчас старанна спланаванага забойства Ленана.

«Гэта быў наўмысны, бяздушны і эгаістычны ўчынак з трагічнымі наступствамі, і гэты факт прывёў нас да думкі, што ваша датэрміновае вызваленне застаецца недарэчным на сённяшні дзень, і не прынясе выгады грамадству», - гаворыцца ў заяве камісіі.

Марк Дэвід Чэпмэн застрэліў Джона Ленана ў 1980 годзе каля яго дома ў Нью-Ёрку. Падчас экспертызы ён быў прызнаны псіхічна нездаровым і ў выніку быў асуджаны на пажыццёвы тэрмін.

Удава Ленана Ёка Она заўсёды выступала катэгарычна супраць задавальнення прашэнняў Чэпмэна пра датэрміновае вызваленне.

Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі