За выдатныя заслугі БАТЭ навечна аддалі кубак чэмпіёна Беларусі па футболе

Чэмпіёнскі кубак Беларусі па футболе навечна застанецца ў камандзе БАТЭ. Пра гэта на сённяшняй цырымоніі ўшанавання чэмпіёнаў краіны 2008 года паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас. Ён патлумачыў, што такое рашэнне прыняла федэрацыя за выдатныя заслугі барысаўскай каманды, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, БАТЭ трэці раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе. Сёлета барысаўчане, паралельна з выступленнем у чэмпіянаце краіны, дайшлі да групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі