За лідэрамі АГП сочаць людзі ў цывільным з відэакамерамі

За старшынёй Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзька хадзілі па горадзе людзі ў цывільным і здымалі на камеру яго сустрэчу з іншымі лідэрамі партыі — Львом Марголіным і Аляксандрам Дабравольскім. Сведкам гэтага стаў адзін з замежных дыпламатаў. Ён і распавёў кіраўніцтву АГП пра незвычайныя знакі ўвагі. Пасля гэтага выпадку былі зафіксаваныя іншыя выпадкі схаванай здымкі — Анатоля Лябедзьку здымалі разам з Яраславам Раманчуком у розных месцах Мінску. Пры гэтым лідэр АГП лічыць бессэнсоўнымі звароты ў пракуратуру наконт несанкцыянаваных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, паведамляе сайт партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі