За алімпійскую прэмію "залаты" фрыстайліст Грышын набудзе дом

Прызёрка алімпійскіх гульняў у Ванкуверы па біятлоне Дар’я Домрачава не ведае, які будзе памер грашовай ўзнагароды за яе бронзавы медаль. Пра гэта яна расказала ў пятніцу, падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з “залатым” фрыстайлістам Аляксеем Грышыным і "срэбным" біятланістам Сяргеем Новікавым, калі журналісты пацікавіліся, на што яна збіраецца патраціць прызавыя грошы. Дар’я Домрачава: “Я пакуль не ведаю, якая сума мне палагаецца, таму яшчэ і не размяркоўвала, не складала бюджэт”.

Дар'я Домрачава

Сяргей Новікаў у сваю чаргу паскардзіўся на магілёўскіх журналістаў. Менавіта ў Магілёў паехаў беларускі спартсмен адразу па прылёце з Канады. І, кажа, пытанне пра алімпійскія грошы тамашнія журналісты задавалі ў першую чаргу.

Затое Аляксей Грышын шчыра прызнаўся, што хоча на алімпійскія грошы набыць дом.



Нагадаем, што яшчэ напярэдадні Алімпіяды ў Ванкуверы намеснік міністра спорту і турызму Дзмітрый Шычко распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё, што за залаты медаль прадугледжана ўзнагароджанне ў памеры 100 тысяч долараў, за срэбны – $50 тысяч, за бронзавы – $30 тысяч.

Фота: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі