З-за снегападу абмежаваны аўтамабільны рух у пункце пропуску "Брузгі"

Праз пункт пропуска "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы абмежавалі рух вялікагрузнага транспарту. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка. Па яго словах, польскія дарожныя службы прыводзяць у парадак дарогу, якая ідзе да Беластоку. З гэтай прычыны рух транспарту ў гэтым пункце быў абмежаваны:

Цішчанка: "На 8-й дарозе, якая вяде да Беластоку, польскія дарожныя службы зараз наводзяць парадак. Умовы надвор'я ўскладнілі рух. З гэтай прычыны там працуюць дарожныя службы. Звярнуліся з просьбай абмежаваць рух вялікагрузнага транспарту".

Цішчанка таксама паінфармаваў, што такая сітуацыя склалася толькі ў гэтым пункце пропуску. На іншых участках беларускай мяжы пакуль усё нармальна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі