З сённяшняга дня пачаў дзейнічаць Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана

Адзіны мытны тарыф у рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана ўводзіцца з 1 студзеня.
Як нагадвае сайт rbc.ru, лідэры трох краін аб'явілі аб стварэнні Мытнага саюза ў Мінску 27 лістапада. Рашэнне было прынятае на пасяджэнні міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Адзначым, што найбольшую дыскусію ў Беларусі выклікала падаражанне аўтамабіляў з-за ўвядзення адзінага мытнага тарыфу для юрыдычных асоб. Пошліны для юрасоб на легкавыя аўтамабілі ў краінах Мытнага саюза прыраўніваюцца да расійскіх, якія на парадак вышэй за беларускія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі