З палітзняволенай Вольгі Маёравай знялі абвінавачанне ў тэрарызме

З палітзняволенай Вольгі Маёравай знялі абвінавачанне ў тэрарызме

З палітзняволенай Вольгі Маёравай, якая праходзіць па "справе Аўтуховіча", знялі абвінавачанне ў тэрарызме. Пра гэта яна напісала ў лісце сыну.

"Вось толькі нядаўна адправіла табе ліст з нумарамі артыкулаў КК РБ, што мне ў выніку інкрымінуюць, і паведамленне пра новага бясплатнага адваката. [...] Так, адразу напішу, што арт. 16 (6) і 289 (2) з абвінавачання вынятыя, думаю, што хопіць і астатніх шасці, што засталіся", — цытуе "Новы час" яе ліст.

Раней Маёрава пісала, што ёй інкрымінуюць наступныя артыкулы: ч.2 арт. 285 КК (Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме); ч. 3 арт. 130-1 КК (Дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, або якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы); ч. 4 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай); ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт); ч. 2 арт. 257 КК (Падман спажыўцоў, учынены групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, раней судзімай за падман спажыўцоў, або ў буйным памеры); ч. 2 арт. 289 КК (Акт тэрарызму).

Влоьга Маёрава ўжо год знаходзіцца за кратамі. Яе затрымалі 4 студзеня 2021-га ў доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна. Падчас ператрусу супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі