З пачатку года ў Беларусі выяўлены 544 выпадкі ВІЧ-інфекцыі

Па стане на 1 ліпеня 2007 года агульная колькасць зарэгістраваных у Беларусі выпадкаў ВІЧ-інфекцыі дасягнула 8.291. Паводле звестак аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, з пачатку года выяўлены 544 выпадкі ВІЧ-інфекцыі.
На першым месцы па колькасці зарэгістраваных выпадкаў знаходзіцца Гомельская вобласць. На другім месцы - Мінская, на трэцім - Мінск.

Пераважная колькасць ВІЧ-інфікаваных - маладзёны ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў. Асноўны шлях перадачы інфекцыі - праз ін’екцыі наркотыкаў. Пры гэтым на працягу апошніх гадоў павялічваецца колькасць людзей, інфікаванне якіх адбываецца ў выніку сексуальных кантактаў. Сярод інфікаваных пераважаюць мужчыны, жанчыны складаюць толькі трэцюю частку ад агульнай колькасці хворых.

У стадыі СНІДу за ўвесь час у Беларусі памерлі 439 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі