З лабараторыі “Новак” вынеслі кампутары дзеля пазапланавай праверкі

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю праводзіць пазапланавую праверку сацыялагічнай лабараторыі «Новак», паведамляе Радыё Свабода. З офіса арганізацыі для праверкі забралі частку кампутарнай тэхнікі. Кіраўнік лабараторыі Андрэй Вардамацкі звязвае гэта з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў і сваім удзелам у якасці эксперта ў кампаніі «Гавары Праўду». Пазапланавая праверка “Новака” пачалася 1 верасня фактычна як ператрус, калі кантралёры вынеслі з офіса частку кампутараў. Сёння яны працягвалі дапытваць супрацоўнікаў лабараторыі, у тым ліку яе дырэктара, прафесара Андрэя Вардамацкага. Калі скончыцца праверка, пакуль невядома. Тым не менш, “Новак” не збіраецца спыняць працу і мае выканаць тыя замовы, якія мае ад сваіх кліентаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі