Ёка Она запіша дыск з удзельнікамі Sonic Youth

Удава Джона Ленана Ёка Она збіраецца запісаць альбом з праектам Mirror/Dash і ўдзельнікамі гурта Sonic Youth Кімам Горданам і Тэрстанам Мурам. Запіс павінен адбыцца ўжо сёлета, а дата рэлізу альбома пакуль не вядомая.

Нагадаем, што 16 лютага ў Бруклінскай акадэміі музыкі ў Нью-Ёрку Кім Гордан і Терстан Мур ужо гралі сумесны канцэрт з Она і яе адроджаным гуртом Plastic Ono Band.

Тым часам гітарыст легендарнай каманды Sonic Youth Тэрстан Мур плануе выдаць яшчэ і сольны дыск пад назвай "In Silver Rain With A Paper Key". Паралельна выйдзе і аднайменная кніга аўтарства музыкі.

Паводле lenta.ru
Фота: dress-code.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі