Ярмошына спадзяецца на актывізацыю палітычных партый падчас мясцовых выбар

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына спадзяецца на актывізацыю дзейнасці палітычных партый падчас мясцовых выбараў. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю БелаПАН. На жаль, па яе словах, папярэднія выбары паказалі, што амаль палова палітычных партый нават не змагла прайсці працэс рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў кандыдатамі.

Старшыня Цэнтравыбаркаму падкрэсліла, што палітычныя партыі ствараюцца для ўдзелу ў выбарах, уся іх астатняя дзейнасць не мае значэння.

Ярмошына таксама адзначыла, што годныя кандыдаты ад апазіцыі змогуць увайсці ў склад выбарчых камісій. Але наўрад ці іх будзе шмат. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі