Якабсон: На ўсіх прадпрыемствах дрэваапрацоўкі — беспарадкі (відэа)

Яна займаецца праверкай выканання праграмы мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны.



"На ўсіх прадпрыемствах дрэваапрацоўкі акрамя таго, што не раз і не два пераносіліся тэрміны заканчэння рэалізацыі праектаў, прысутнічае маса беспарадкаў. Гэта факты, якія выклікаюць здзіўленне", — цытуе словы Аляксандра Якабсона БЕЛТА.

Нагадаем, што 8 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства "Барысаўдрэў". Ён правяраў, як ідзе мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай галіны. Вынікі не задаволілі кіраўніка Беларусі, і ён заявіў пра шэраг гучных адставак. Барыс Батура быў вызвалены ад пасады старшыні Мінскага аблвыканкама, а Аляксандр Пераслаўцаў — ад пасады старшыні канцэрна "Беллеспаперпрам". Лукашэнка звольніў Андрэя Тура з пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Строгая вымова была абвешчаная кіраўніку Адміністрацыі Андрэю Кабякову і старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандру Якабсону.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі