Вызначыліся галоўныя акцёры для экранізацыі "Прынца Персіі"

Джэйк Гіленхол і Джэма Атэртан выканаюць галоўныя ролі ў карціне "Прынц Персіі: Пяскі часу". Фільм стане першай часткай трылогіі, галоўным героем якой будзе персанаж аднайменнай кампутарнай гульні.

Гіленхолу, які здымаўся ў "Доні Дарка" і "Задыяку", дасталася роля прынца Дастана, якому разам з прынцэсай Тамінай (Атэртан) давядзецца выратаваць Персію ад ліхадзея, які імкнецца завалодаць Пяскамі часу, падарунакам багоў, які дазваляе кіраваць часам і ўсім светам.

Прадзюсарам карціны студыі Walt Disney будзе Джэры Брукхаймер ("Піраты Карыбскага мора"), а на месца рэжысёра запрошаны Майк Ньюэл, які зняў "Гары Потэра і кубак цяпла".

Здымкі карціны "Прынц Персіі" пачнуцца ў ліпені ў Марока. Выхад стужкі ў пракат запланаваны на 2009 год.

Варта адзначыць, што Джэма Атэртан зараз удзельнічае ў здымках новага фільма пра прыгоды Джэймса Бонда ("Квант літасці") разам з Дэніэлам Крэйгам і Вольгай Курыленка.

Фота: wallpapers.dpics.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі