Вынікі 8-га тура: "Партызан" упусціў перамогу, БАТЭ разграміў "Дняпро"

У пятніцу прайшлі матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Лідэр барысаўскі БАТЭ на сваім полі разграміў "Дняпро" з лікам 3:0. Бабруйская "Белшына" перамагла наваполацкі "Нафтан" — 1:0. У БАТЭ цяпер 18 ачкоў, у "Белшыны" — 16.  На трэцім месцы з 15 ачкамі брэсцкае "Дынама", якое на сваім полі разграміла "Віцебск" — 5:2. Мінскае "Дынама" пасля перамогі ў Салігорску над "Шахцёрам" — 4:2 (адзначым, што на 19-й хвіліне госці прайгравалі з лікам 0:2) займае чацвёрты радок у турнірнай табліцы і мае 14 ачкоў.

На пятым месцы — "Мінск", які выйграў у гродзенскага "Нёмана" — 3:1.
Першае ачко здабыў сталічны "Партызан", які ў Жодзіне згуляў унічыю з мясцовым "Тарпеда" — 2:2 (а да 81-й хвіліны госці вялі ў ліку). Адзначым, што "Партызан" запісаў на свой рахунак і першыя забітыя мячы.

Матчы 9-га тура пройдуць 11 траўня. Цэнтральным матчам тура стане паядынак мінскага "Дынама" і барысаўскага БАТЭ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі