Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Цярэшчанкі на адмову ў рэгістрацыі

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Цярэшчанкі на адмову ў рэгістрацыі

Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення скаргу палітыка Віктара Цярэшчанкі на дзеянні Цэнтрвыбаркама, які адмовіў яму ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. У каментары БелаПАН прэс-сакратар суда Юлія Ляскова адзначыла, што сам Цярэшчанка не з'явіўся на абвяшчэнне рашэння ў судзе.

На судовым разглядзе 16 верасня выявілася, што многія падпісныя лісты за Цярэшчанку не былі завераныя сябрамі ініцыятыўнай групы. У шэрагу лістоў подпісы былі пастаўленыя не самімі выбаршчыкамі, ёсць несупадзенні ў пашпартных звестках паміж подпісамі і рэальнымі людзьмі, выяўленыя звесткі з несапраўдных дакументаў або памерлых асоб. Частка звестак пра выбарцаў зробленая машынапісным спосабам.

Як паведамляла Еўрарадыё, у судзе сёння Цярэшчанка заявіў, што яго падставілі сябры ініцыятыўнай групы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі