Вярхоўны суд адхіліў скаргу ініцыятараў аўтарэферэндуму

Вярхоўны суд Беларусі адхтліў скаргу незарэгістраванай ініцыятыўнай групы правядзення аўтарэферэндуму. Суддзя Вярхоўнага суду Галіна Жукоўская падтрымала рашэнне Цэнтрвыбаркама аб нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы на той падставе, што пытанне, якое планавалася для вынясення на рэферэндум, не прадугледжвае адназначнага адказу. Ідэя правядзення рэферэндуму па ўвазных мытах на аўтамабілі належыць Партыі БНФ. Агенцтва БелаПАН нагадвае, што 20 траўня Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на той падставе, што Міністэрства юстыцыі і Генеральная пракуратура палічылі некарэктнай фармулёўку пытання, што выносіцца на рэферэндум: "Ці падтрымліваеце вы захаванне памеру мытных пошлінаў на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?".

Пры гэтым Мінюст, як і пракуратура, не знайшлі парушэнняў у парадку стварэння ініцыятыўнай групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі