"Вялікую Літву" прадставілі беларусам

Як распавялі Еўрарадыё ў Амбасадзе Літвы, выданне "Вялікая Літва" – гэта першая кніга-фотаальбом, якую выдала Сігнатар Акта Незалежнасці Літвы, Прэзідэнт клуба Сігнатараў, Бірутэ Валёнітэ. Напрыканцы 2009 года з’явіліся першы і другі тамы выдання, а ў студзені 2010 выдадзены апошні, трэці том.


Міністр культуры Павел Латушка адзначыў, што вельмі задаволены развіццём міжкультурных адносінаў паміж Беларуссю і Літвой.
 
Павел Латушка: "Для мяне Вялікае Княства Літоўскае – гэта дрэва, карані якога – гэта Літва, а галінкі – Беларусь. Вядома, дрэва не можа існаваць без каранёў. Я вельмі задаволены, што гэта кніга выйшла, таму што гэта наша агульная спадчына".


Стэфан Эрыксан - Амбасадар Швецыі

Эдмінас Багдонас - Амбасадар Літвы


Кожная з кніг-фотаальбомаў складаецца з 600 старонак. У першым і другім тамах прадстаўлена спадчына Вялікага Княства Літоўскага ў Беларусі, трэці ўяўляе сабой апісанні і фотаздымкі аб’ектаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, Украіны і Расіі.


Самы вялікі набытак гэтага альбома – фотаздымкі, якія былі зроблены аўтарам кнігі ў 2005-2009 гадах. На іх адлюстравана спадчына Вялікага Княства, якая захавалася да нашых дзён: гэта касцёлы, капліцы, манастыры, цэрквы, замкі, палацы, абеліскі, паркі, масты, розныя будынкі, а таксама нават кароўнікі і спіртавыя заводы.




Акрамя прыгожых фотаздымкаў, кніга мае каментарыі на трох мовах – літоўскай, беларускай і англійскай, якія тлумачаць, якім чынам і ў які час былі знойдзены гэтыя архітэктурныя помнікі Вялікага Княства.

Фотаальбом "Вялікая Літва" раскрывае перад чытачамі архітэктурную спадчыну, якая ў дадзены час знаходзіцца па-за межамі Літвы, але і заклікае задумацца, як жылі і працавалі продкі беларусаў, палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў, якія ў тыя часы складалі Вялікае Княства Літоўскае.

На сённяшні дзень фотаальбом "Вялікая Літва" можна набыць толькі ў Літве. Спадзяемся, што з часам кніга з’явіцца і ў Беларусі.


Даріус Віткаускас


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі