В.Сіўчык: Пакуль хоць адзін беларус ходзіць у Курапаты, у нас ёсць будучыня

Сёння ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам адбудзецца жалобная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Ладзіць яе мемарыяльная секцыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Акцыя прымеркаваная да 20-годдзя з даты выхаду артыкула Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерці". Актывіст таварыства Вячаслаў Сіўчык кажа, што сённяшняя акцыя адбудзецца ў традыцыйным фармаце.

В.Сіўчык: У нас традыцыйная акцыя: расстаўляюцца знічкі, ускладаюцца кветкі ў памяць тых людзей, якіх страціла Беларусь у тыя страшныя часы... Пакуль хоць адзін Беларусь будзе хадзіць у Курапаты, у Беларусі будзе нармальная будучыня.

Пачатак акцыі ў Курапатах — а 19-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі