Воінскі рытуал у гонар загінулых лётчыкаў пройдзе 2 верасня ў Баранавічах

Воінскі рытуал у гонар загінулых у авіякатастрофе ў Польшчы беларускіх лётчыкаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча адбудзецца 2 верасня ў Баранавічах, на тэрыторыі 61-й знішчальнай авіябазы. Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на Міністэрства абароны Беларусі. Целы будуць дастаўленыя ў Баранавічы каля 15.00, у 17.00 плануецца пачаць жалобнае мерапрыемства. Для ўдзелу ў воінскім рытуале прыбывае камандуючы Ваенна-паветранымі Сіламі Польшчы Анджэй Бласік, а таксама рота ганаровай варты Войска Польскага.

Не выключана, што пілоты будуць пахаваныя ў Баранавічах, але ўсё залежыць ад рашэння ад іх сваякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі