Вікторыя Азаранка ўпершыню паднялася на 16-е месца ў парным рэйтынгу

18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка 7 красавіка ўпершыню ў кар'еры паднялася на 16-е месца ў рэйтынгу парных гульцоў. На мінулым тыдні яна дайшла да паўфіналу буйнога турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 3,77 млн долараў.  У папярэднім рэйтынгу спартоўка займала 20-ю пазіцыю. Яе партнёрка Шахар Пеер з Ізраілю перамясцілася з 19-га на 18-ы радок.

Таццяна Пучак засталася на 31-м месцы, Дар'я Кустава паднялася з 80-га на 79-е. У адзінкавым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА) В.Азаранка апусцілася з 27-га на 28-ы радок, Вольга Гаварцова — з 43-га на 44-ы, Т.Пучак — са 118-га на 140-ы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі