Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале тэніснага турніру ў Берліне

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (26-е месца ў рэйтынгу) завяршыла выступ у адзіночным разрадзе турніру ў Берліне з прызавым фондам 1,34 мільёнаў долараў ЗША. 10 траўня ў паўфінале спартсменка прайграла 17-й ракетцы света Дзінары Сафінай з Расіі — 4:6, 1:6. У першым сэце В. Азаранка вяла 3:1, але не здолела ўтрымаць перавагу.

Увечар беларуска і ізраільцянка Шахар Пеер у паўфінале спаборніцтваў дуэтаў сустрэнуцца з лідэрамі жаночага парнага тэніса Карай Блэк (Зімбабвэ) і Лизель Хубер (ЗША).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі