Відэа, як зборная Уэльса на Еўра-2016 разграміла каманду Расіі

Відэа, як зборная Уэльса на Еўра-2016 разграміла каманду Расіі

20 чэрвеня на футбольным Еўра-2016 прайшлі два матчы. Зборная Уэльса разграміла каманду Расіі — 3:0. Галы на рахунку Аарона Рэмсі (11-я хвіліна), Ніла Тэйлара (20-я) і Гарэта Бэйла (67-я). У Бэйла на рахунку ўжо тры галы (па адным у кожным матчы групы), ён лепшы бамбардзір першынства.

У іншым матчы зборныя Англіі і Славакіі згулялі ўнічыю 0:0.

У групе В Уэльс заняў першае месца — 6 ачкоў, Англія набрала 5 ачкоў. Гэтыя зборныя выйшлі ў плэй-оф. 4 ачкі набрала Славакія і верагодна таксама трапіць у 1/8 фіналу з 3-га месца. Расія, якая набрала 1 ачко ў трох матчах, едзе дахаты.

21 чэрвеня пройдуць 4 матчы. У групе С а 19-й гадзіне згуляюць зборныя Паўночнай Ірландыі і Нямеччыны, Украіны (яна згубіла шанцы на плэй-оф) і Польшчы. У групе D а 22-й сустрэнуцца зборныя Харватыі і Іспаніі, Чэхіі і Турцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі