Відавочцы: Rammstein пабудаваў на сцэне "ўласны сусвет"

Беларускія рабочыя, занятыя ў мантажы сцэны да канцэрта гурта Rammstein, які сёння, 7 сакавіка, адбудзецца ў Мінску, сцвярджаюць, што на сцэне "Мінск-Арэны" для музыкаў пабудаваны "ўласны сусвет". На сцэне ўсталявана безліч тэхнічных прыладаў: металаканструкцыі, піратэхнічнае абсталяванне, дым-машыны і інш. Музыкі гурта кароткі час назіралі за абсталяваннем сцэны, а пасля пайшлі абедаць у рэстаран "Мінск-Арэны". Увесь час іх пільна ахоўваюць ад непажаданай увагі.

Па словах рабочых, падчас мантажу сцэны яны сутыкнуліся са зладжанай работай нямецкага персаналу гурта Rammstein і "суцэльным неадэкватам" з боку беларускіх мэнэджэраў. Дарэчы, адзін з беларускіх супервайзераў нейкі час хадзіў за сцэнай у нямецкай касцы, чым, безумоўна, пагражаў "разбіць крохкі сасуд беларускай дзяржаўнасці"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі