Віцебскія мытнікі канфіскавалі 18 тонаў нелегальнага масла (фота)

Віцебскія мытнікі канфіскавалі 18 тонаў нелегальнага масла (фота)

Віцебскія мытнікі спынілі спробу правезці ў Беларусь масла па заніжаным кошце. Тавар ішоў з Чэхіі праз аўтамабільны пункт пропуску “Грыгароўшчына”. Кіроўца падрыхтаваў да афармлення дакументы на партыю масла, у якіх быў пазначаны кошт тавару — 50 тысяч долараў.

Аднак пасля вывучэння дакументаў высветлілася, што груз рэальна каштуе 85 тысяч долараў. Такім чынам, недабор мытных плацяжоў для Беларусі мог скласці болей за 18 тысяч рублёў (амаль 10 тысяч долараў).

Усё масла агульнай вагой 18 тон канфіскавалі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі