Віцебскія каталікі ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча

“На Беларусі Бог жыве” — гэтыя словы класіка нашай літаратуры Уладзіміра Караткевіча сталі лейтматывам вечарыны ў гонар 80-годдзя пісьменніка, якое адзначалася сёлета 26 лістапада. Вечарына прайшла ў культурна-рэлігійным цэнтры пры віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага і ладзілася агульнымі намаганнямі парафіян і прадстаўнікоў інтэлігенцыі горада. Аддаць даніну павагі знакамітаму творцу прыйшлі студэнты, настаўнікі, бібліятэкары, людзі сталага веку і моладзь.
Вечар з нагоды юбілею з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча — другі па ліку, праведзены пад патранажам святароў парафіі кс. Рамана Мурзіча і кс. Аляксандра Дулінца ў нядаўна адчыненым культурна-рэлігійным цэнтры. Першай стала творчая вечарына паэта-гумарыста і перакладчыка, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы Міхася Мірановіча.

А 5 снежня ў цэнтры плануецца правесці адкрыццё выставы мастака Вячаслава Шамшура, значная колькасць прац якога ўзнаўляе сілуэты каталіцкіх і праваслаўных святыняў Прыдзвінскага краю, паведамляе сайт catholic.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі