Ваўкавыскі суд вынес папярэджанне праваслаўнаму святару Аляксандру Богдану

Ваўкавыскі суд вынес папярэджанне праваслаўнаму святару Аляксандру Богдану

Суд у Ваўкавыску вынес папярэджанне праваслаўнаму святару Аляксандру Богдану. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве..

"Віна" Богдана была ў тым, што ён усклаў кветкі да музея Баграціёна ў памяць пра дырэктара Канстанціна Шышмакова. 29-гадовы Шышакоў адмовіўся падпісваць сфальсіфікаваны пратакол на выбарах 9 жніўня. Пасля гэтага ён знік, і праз некалькі дзён яго знайшлі мёртвым.

"Яго гэтаксама абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта выкрыкваў нейкія лозунгі. Я ведаю а.Аляксандра з семінарыі. Я жыў з ім у адным пакоі. Ён ніколі гэтага не будзе рабіць. Гэты чалавек — сапраўдны хрысціянін. Увесь Ваўкавыск яго ведае як місіянера, які прапаведаваў толькі Евангелле. Бамжам, зняволеным, якія вызваліліся, наркаманам, алкаголікам. Не для разавай навінавай карцінкі, а на працягу многіх гадоў. Без фінансавай падтрымкі. Цвёрда, упарта, метадычна. Я не магу як ён. Ён можа", — напісаў дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч.

"Папярэджанне — гэта самая лёгкая форма адміністрацыйнага спагнання. Але ў будучыні яна можа стаць падставай для больш жорсткага пакарання", — пракаментавала гэты суд праваслаўная актывістка Наталля Васілевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі