Ватыкан: Жанчыны-святары — гэта не менш грахоўна, чым педафілія

15 ліпеня Каталіцкая царква прыраўняла пасвячэнне жанчын у святары да самых цяжкіх злачынстваў паводле царкоўнага права, паведамляе The Times. У вачах Царквы пасвячэнне жанчын стала такім самым грахом, як педафілія, тлумачыць карэспандэнтка Рут Глэдхіл. Паводле паправак, унесеных у царкоўнае права, "спроба пасвячэння жанчыны" ў сан святара расцэньваецца як цяжкое злачынства, якое можа пацягнуць за сабой неадкладнае адлучэнне ад Царквы Кангрэгацыяй веравучэння (былой Інквізіцыяй). "Каталіцкая царква сцвярджае, што жанчын нельга пасвячаць у святары, бо Хрыстос абраў сабе ў вучні толькі мужчын. Шматлікія аўтарытэтныя навукоўцы пярэчаць, што Марыя Магдалена была апосталам, але мужчыны-пісьменнікі, якія намагаліся прапагандаваць ідэю "святарства - толькі для мужчын", зменшылі яе ўнёсак", - піша выданне.

Новыя нормы, датычныя злачынстваў супраць веры, прынятыя Каталіцкай царквой усяго праз некалькі дзён пасля таго, як Генеральны Сінод Англіканскай царквы прыняў закон аб пасвячэнні жанчын у біскупы.

Нормы таксама ўключаюць новыя юрыдычна-прававыя працэдуры, датычныя святароў-педафілаў. Тэрмін даўнасці павялічаны з 10 да 20 гадоў, адлічваючы з 18-годдзя пацярпелага. Рэкамендацыя Ватыкана біскупам  інфармаваць пра педафілаў грамадзянскія ўлады, застаецца ў сіле. "Папраўкі таксама дазваляюць біскупам пазбаўляць святароў сану без царкоўнага суду, калі факты педафіліі відавочныя", - піша газета, тлумачачы, што суды могуць быць дарагімі і зацяжнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі