Ватыкан аддае перавагу The Beatles, Pink Floyd, Майклу Джэксану і Карласу Сантану

Афіцыйная газета Ватыкана, L'Osservatore Romano апублікавала спіс з дзесяці лепшых музычных альбомаў у жанры поп і рок.  Рэйтынг узначаліла пласцінка The Beatles "Revolver", запісаная ў 1966 годзе. Другі радок заняў дэбютны сольны дыск Дэвіда Кросбі "If I could Only Remember My Name". Тройку лідараў замыкае альбом Pink Floyd "The Dark Side of the Moon" 1973 года.

Таксама ў дзясятку Ватыкана патрапілі "Thriller" Майкла Джэксана, "Achtung Baby" гурта U2, альбом "(What's the story) Morning Glory" Oasis і дыск "Supernatural" Карласа Сантаны.

Цалкам спіс лепшых дыскаў па версіі Ватыкана выглядае наступным чынам:

The Beatles - "Revolver"
Дэвід Кросбі - "If I could Only Remember My Name"
Pink Floyd - "The Dark Side of the Moon"
Fleetwood Mac - "Rumours"
Доналд Фаджэн - "The Nightfly"
Майкл Джэксан - "Thriller"
Пол Сайман - "Graceland"
U2 - "Achtung Baby"
Oasis - "(What's the story) Morning Glory"
Карлас Сантана - "Supernatural"

Газета L'Osservatore Romano назвала гэтыя альбомы лепшай музыкай, якую варта было б ўзяць з сабой на бязлюдны востраў, а таксама някепскай альтэрнатывай для конкурсу-фестывалю ў Сан-Рэма, які адкрываецца 16 лютага. У артыкуле штотыднёвіка Святога прастолу адзначаецца, што спіс можа быць няпоўным, але "гэты сціплы гід пакажа шлях да добрай музыкі".

Фота:scrapetv.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі