Васіля Бераснева павезлі з калоніі ў бальніцу, патрэбная перасадка ныркі

Васіль Бераснеў

Васіль Бераснеў / spring96.org

Палітвязня і лідара Аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП Васіля Бераснева тэрмінова павезлі з магілёўскай калоніі ў мясцовую бальніцу. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

У 73-х гадовага Бераснева толькі адна нырка. Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА стан здароўя палітвязня сур'ёзна пагоршыўся. Ён скардзіўся на болі. Медыкаментознае лячэнне не дапамагала. Бераснеў пісаў заявы — прасіў аб медыцынскай дапамозе, абследаванні. Але доўгі час рэакцыі на яго просьбы не было.  

"Сітуацыя крытычная. Калі сапраўды неабходная перасадка, трэба біць ва ўсе званы і рабіць гэта тэрмінова", — кажа праваабаронца Ігар Казмерчак. Ён падкрэсліў, што "ў такім узросце наогул даваць такія тэрміны ненармальна, я ўжо не кажу пра тое, што яго абвінавацілі ў няісным злачынстве".

Нагадаем, Бераснева, які на той момант яшчэ выконваў абавязкі старшыні прафсаюза РЭП, затрымалі 19 красавіка 2022 года. Яму выставілі абвінавачванні ў закліках да санкцый (арт. 361 КК), стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК), распальванні варожасці або розніцы (арт. 130 КК). У студзені 2023 года суд прысудзіў прафсаюзнага лідара да дзевяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Спачатку яго перавялі ў Магілёўскую турму № 4, а ў траўні — у Магілёўскую ПК № 15. Абарона спрабавала абскардзіць прысуд, але Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі