Вашынгтон выступае супраць скарачэння штату амерыканскай амбасады ў Мінску

Вашынгтон лічыць "незаконным і неапраўданым" патрабаванне Беларусі аб далейшым скарачэнні штату амеыканскай амбасады ў Мінску. Прадстаўнік Дзярждэпартамента Том Кейсі паведаміў, што Вашынгтон будзе працягваць абмяркоўваць гэтае пытанне з Беларуссю, але не ведае пра ніякія планы скарачэння штату амбасады, паведамляе “Радыё Свабода”.

Нагадаем, 2 красавіка МЗС Беларусі паведаміла, што скарачае колькасць дыпламатаў у Вашынгтоне да 7 чалавек і рэкамендуе зрабіць тое ж самае амерыканскаму боку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі