Валянціна Ляхавец заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы

Беларуская спартоўка Валянціна Ляхавец стала бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Мінску. На памосце сталічнага Палаца спорту 6 красавіка беларуска, якая выступала ў вагавай катэгорыі да 53 кг, паказала трэці вынік у суме дваяборства - 198 кг (87 кг - рывок + 111 кг - штуршок). Чэмпіёнкай кантынента стала турэцкая спартоўка Айлін Дэсдэлен - 208 кг (88 кг + 120 кг). Срэбраная ўзнагарода ў актыве балгарскай штангісткі Баянкі Коставай - 199 кг (87 кг + 112 кг), адзначае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі