Валанцёры згортваюць намёты каля Акрэсціна

Валанцёры згортваюць намёты каля Акрэсціна

Каля ізалятара ў завулку Акрэсціна валанцёры сталі згортваць намётавае мястэчка, якое працавала там некалькі дзён. У намётах вызваленыя вязні атрымлівалі дапамогу медыкаў і адвакатаў.

Па словах валанцёраў, робіцца гэта па патрабаванні адміністрацыі ІЧУ, якая заявіла ім: “Вы псуяце зялёныя насаджэнні”.

Пазней валанцёры ўдакладнілі, што цалкам мястэчка не прыбіраюць, а папрасілі скараціць колькасць валанцёраў, мэблі, абсталявання.

Некалькі дзён таму валанцёры не дапусцілі да сцен ізалятара калону пратэстоўцаў, бо з'явіліся звесткі, што палітычных вязняў Акрэсціна ў такія моманты пачынаюць мацней біць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі