Вагнераўцы застаюцца ў Асіповіцкім раёне — "Беларускі Гаюн"

Вагнеравец

Вагнеравец

У лагеры каля вёскі Цэль Асіповіцкага раёна застаюцца найміты ПВК "Вагнер", паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн"

На 30 верасня ў лагеры заставалася 99 намётаў — гэта 35% ад першапачатковай колькасці. За верасень, па звестках "Беларускага Гаюна", дэмантавалі каля 30 намётаў.

На канец верасня ў лагеры заставалася каля 1040 адзінак тэхнікі:

каля 800 легкавых аўто (пікапы УАЗ "баханкі", "Газелі", "Лады" ды інш.);
каля 100 грузавікоў (КамАЗы і Уралы);
каля 8 бронеаўтамабіляў "Щука" ("Чакан") (+10 іх тэнтаваныя мадыфікацыі);
каля 11 фур;
каля 20 цягачоў;
каля 10 аўтобусаў ПАЗ;
больш за 80 адзінак будаўнічай тэхнікі (КамАЗы, экскаватары, бульдозеры, аўтакраны ды інш.).

"Беларускі Гаюн" мяркуе, што яшчэ нейкая колькасць тэхнікі знаходзіцца ў гаражах былога парку баявых машын ваеннага гарадка ў Цэлі. У саімі лагеры налічылі каля 37 грузавых металічных кантэйнераў.

Аўтары рэсурсу пішуць, што, верагодна, частку наймітаў перасялілі ў былыя казармы на тэрыторыі лагера: "Прынамсі, вядома пра нязначныя рамонтныя работы ў казармах. І галоўнае, над астатнімі намётамі няма комінаў ад буржуек, якія выкарыстоўваюцца для іх ацяплення".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі