У Беларусі падаражэюць паездкі на цягніках і электрычках

Чыгуначны вакзал у Мінску / @belrw_official
Чыгуначны вакзал у Мінску / @belrw_official

У Беларусі павялічваюцца тарыфы на чыгуначныя пасажырскія перавозкі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з новымі тарыфамі апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым партале і павінна ўступіць у сілу праз пяць дзён.

Тарыф на праезд у рэгіянальных лініях эканом класа ў межах адной зоны падаражэў да 35 капеек. Рост склаў 6 капеек, падлічыў reform.by. Тарыф на рэгіянальных лініях бізнес-класа цяпер складае ад 4,07 да 133,49 рубля ў залежнасці ад тыпу вагона і адлегласці. Тарыфы на перавозкі пасажыраў у цягніках міжрэгіянальных ліній эканомкласа будуць вар'іравацца ад 4,48 да 149,84 рубля, цягніках бізнес-класа — ад 5,28 да 174,76 рубля.

Зацверджаны таксама і кошты поўнага праязнога дакумента і плацкарты для гэтых ліній.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі