Ва Украіне ствараецца асобная дыверсійна-штурмавая група "Пагоня"

Байцы "Пагоні" / t.me/belpolk_pagonya
Байцы "Пагоні" / t.me/belpolk_pagonya

Кіраўніцтва беларускага падраздзялення "Пагоня", якое ваюе за Украіну, прыняла рашэнне аб стварэнні асобнай дыверсійна-штурмавой групы. Яна таксама будзе мець назву "Пагоня" і "ў бліжэйшы час у складзе ЗСУ [Узброеных сіл Украіны] будзе выязджаць на перадавую для выканання баявых задач". Як піша @belpolk_pagonya, камандзірам ДШГ "Пагоня" прызначаны Аляксей Манчынскі ("Сябар").

Беларускі полк "Пагоня" быў заснаваны ва Украіне ў пачатку вясны 2022-га. Групы байцоў ваююць у складзе беларускіх добраахвотніцкіх і ўкраінскіх падраздзяленняў (напрыклад, у складзе Першай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Багуна). У верасні стала вядома пра першага загінулага байца "Пагоні". У РБ падраздзяленне прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”, а супраць стваральнікаў і ўдзельнікаў распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі