Ва Украіне патлумачылі, што будуць рабіць без паліва з Беларусі

Ва Украіне патлумачылі, што будуць рабіць без паліва з Беларусі

Ва Украіне патлумачылі, што будуць рабіць без паліва з Беларусі. Каментаваў сітуацыю на брыфінгу ў пятніцу сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. У яго спыталі, ці ёсць пагроза, што Беларусь спыніць пастаўкі паліва для абарончай прамысловасці і ці ёсць план дзеянняў на такі выпадак? Па словах Данілава, ва ўкраінскага кіраўніцтва ёсць "план дзеянняў на любую сітуацыю".

"На сённяшні дзень мы не бачым спынення такіх паставак, — гаварыў сакратар Савета. — Беларусь пастаўляе паліва на тэрыторыю нашай краіны. Калі яна не будзе пастаўляць, мы разумеем, дзе мы будзем браць гэтае паліва. Адзінае пытанне ў нас на сённяшні дзень: як толькі агрэсар будзе перакрываць Украіне Чорнае мора, тады мы будзем мець на ўвазе, што ў нас ёсць Еўропа. Тады мы будзем іншым шляхам, мабыць, чыгуначным атрымліваць неабходнае".

Данілаў згадаў партнёраў, якіх мае Украіна — краіны Балтыі, Польшчу.

Пагрозу спынення паставак нафтапрадуктаў ва Украіну ў выпадку яе канфлікту з Расіяй нядаўна агучыў Аляксандр Лукашэнка. Па некаторых ацэнках, палова ўкраінскага рынку нафтапрадуктаў — беларуская прадукцыя. Эксперты мяркуюць, што на яе замяшчэнне спатрэбіцца 1-2 месяцы, якія "трэба неяк пражыць". А запасаў ва Украіны няма, адзначае dw.com.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі